Пост: 63
Зарегистрирован: 03.12.05
Откуда: Беларусь, Минск
Отправлено: 16.11.06 19:53. Заголовок: Минск Tribute to Fleur!!!
Минск 16 декабря 18:00 Фестиваль Vox Femina: Tribute to Fleur с участием групп Рокаш, Brave Heart, Like a Gossamer, Volk, Ростра, Cor-Set. :: Театр эстрады так, глядишь, и сами Flёur приедут!!!
Отправлено: 19.12.06 14:47. Заголовок: По-моему так намного интереснее. Просто жесть
«Vox Femina» — трыбьют «Flёur» 16 сьнежня ў менскім Моладзевым тэатры эстрады адбыўся фэстываль жаночага вакалу «Vox Femina» і, адначасова, трыбьют адэскаму гурту «Flёur». Фэстываль атрымаўся разнастайным: мэтал-, фольк-, рок-гурты.
Першым выступаў гурт «Cor-set». Пачалі адразу з кавэру на «Кокон», які ня вельмі ўразіў. Потым яшчэ адна павольная песенька прагучала. А калі вакалістка зьняла шапачку і распусьціла свае даўжэзныя валасы, пачаўся мэтал! Цікавы, не занудлівы, зь вельмі моцным вакалам.
Наступны гурт — «Brave Heart». Яны вельмі шмат часу гублялі на наладку, нават пасьля кожнай песьні. Але гэта было таго варта! Цудоўныя інструмэнтальныя кампазыцыі, афігенная гітара. Ну, і ўдалы кавэр на «Сегодня» таксама парадаваў!
Нарэшце дачакаўся «Рокаш»! Усе самыя лепшыя песьні, даволі новыя «Стары замак» і «Стрэлы сонца» і проста афігенны кавэр на «Синие тени» (браво за пераклад). depressive_bear сказаў, што не самы лепшы іх выступ, але мне спадабалася :)
Гатычна-дарквэйвавы гурт «Volk» на сцэне быў нядоўга з-за тэхнічных праблемаў. Нешта ў гэтым гурце ёсьць цікавае, нешта незвычайнае, але рассмакаваць не атрымалася. Кавэр, праўда, быў ацтойны…
Потым зьявіліся «Like a Gossamer». Два кавэры амаль што з опэрным жаночым вакалам, а потым свая брутальная праграма. Упершыню ўжывую пачуў і… спадабаліся. Вельмі гарманічна гучаць усе інструмэнты, ў кожнага ўдзельніка свой твар, харызма. Думаю, будучыня ў гурту добрая. Чуеш, Будкін! :)
У канцы выступалі «Людзі сьвятла» і «РоСтра». Добразнаёмыя яшчэ з адборышчаў-басовішчаў. Часу на ніх, праўда, не засталося ў мяне, таму «людзей» толькі крыху паслухаў. Напэўна, кавэры былі ўдалымі…
Еще мелькало белорусское сообщество поклюнников группы ) Где-то в ру_флер они прорекламировались, лень за ссылкой лезть :) Там тоже были отчеты. UPD Таки не поленилась - http://community.livejournal.com/by_fleur/
Все даты в формате GMT
2 час. Хитов сегодня: 314
Права: смайлы да, картинки да, шрифты да, голосования нет
аватары да, автозамена ссылок вкл, премодерация вкл, правка нет